Скульптуры і помнікі "Кату ў ботах" пастаўленыя ўва многіх гарадах свету. Слава пра мудрага ката пайшла і за межы Еўропы.
Безумоўна, без яго не маглі абыйсціся ў Парыжы. У цэнтры французскай сталіцы ў садзе Цюільрыі стаіць помнік самому Шарлю Пэро. Адной з яго частак і з'яўляецца "Кот у ботах".
Знайшлося месца для ката і ў суседняй Украіне, дзе помнік паставілі ў горадзе Крамянчук.
У крамянчукскага ката ёсць і родны брат з горада Сумы.
Ёсць і ўшанаванне героя ў Злучаных Штатах Амерыкі.
У Нідэрландах скульптуру ў гонар ката паставілі ў парку Ўэстэрбрук.
Ну і, нарэшце, аршанскі кот.