Міхась Мірановіч, віцебскі паэт-гумарыст і перакладчык праславіўся сваімі кароткімі вясёлымі вершыкамі, якія называе "Міранізмы". Аўтар выдаў больш за 50 тэматычных зборнікаў "Міранізмаў", а зараз выдавецтва "Медысонт" распачало выданне больш аб'ёмных зборнікаў творчасці Мірановіча - "Жартачкі. Гумар і сатыра ў трох кнігах".
Менавіта з мэтай прэзентацыі другой кнігі "Жартачак" Міхась Мірановіч і наведае наш горад заўтра 23 студзеня. Сустрэча распачнецца а 17-30 па адрасе вуліца Камсамольская д. 16, кв. 4.
На відэа: мінулы выступ Міхася Мірановіча ў Оршы