Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася апазнаць 3 фота Оршы ваенных гадоў. Не будзем стамляць чытачоў апісаннямі - дастаткова проста зірнуць на гэтыя фота і правільны адказ стане лёгка зразумелым.
Пераможцам конкурсу стаў школьнік Мікіта Мядзведзеў, якому дапамог, праўда, вядомы ў горадзе краязнаўца Эдуард Навогонский. Ён атрымаў прыз - настольную гульню і набор цукерак. Вельмі блізкая да перамогі была і Ірына Малчанава, але яна не змагла правільна апазнаць адно з фота.