Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Людміла Дударава.
Паводле яе слоў, дадзеная ініцыятыва наспявала даўно. Першыя зрухі адбыліся, калі быў закуплены камплект інструментаў за сродкі спонсараў, знойдзены спецыяліст, які будзе навучаць самадзейных музыкаў, і месца для заняткаў. Зараз культработнікі раёна занятыя пошукам патрэбнай колькасці самадзейных музыкаў. Сёй-той з аматараў адгукнуўся. І ўжо пачаліся рэпетыцыі трубачоў.
Як адзначыла Людміла Дударава, у савецкія часы самадзейныя духавыя аркестры існавалі ў раёне на базе прадпрыемстваў і арганізацый і нязменна адкрывалі любы культурна-масавае мерапрыемства. Быў такі аркестр і пры РДК, але да канца 90-х гадоў яго дзейнасць пачала згасаць. Таму насельніцтва, якое яшчэ памятае тыя часы, чакае першых выступленняў духавога аркестра. Асабліва ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. "Яны хочуць паглядзець, як святочнае шэсце на 9 Мая ўрачыста ўзначаліць духавы аркестр, як у старыя добрыя часы. А мы ў сваю чаргу хочам паказаць гэтым людзям, што шануем іх заслугі ў захаванні міру і што нікога не абыдуць увагай. У мінулым годзе з гэтай мэтай мы стварылі ансамбль Барабаншчыца, у складзе якога выступаюць 16 дзяўчат. Яны дэбютавалі на Дзень перамогі ў Дуброўне, а на Дзень Незалежнасці ў Мінску ўжо ўзначалілі калону Віцебскай вобласці ", - дадала суразмоўца.