З такой ініцыятывай раней на кіраўніцтва Белпошты выйшаў Аршанскі райвыканкам і цяпер прынята канчатковае рашэнне. Капэрты пад умоўнай назвай "Творчасць Уладзіміра Караткевіча" рэспубліканская арганізацыя выпусціць ў лістападзе гэтага году. На дадзены момант удакладняецца колькасць капэртаў.
Акрамя капэртаў прысвечаных Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу, у гэтым годзе 27 студзеня ў продаж паступілі капэрты з серыі Героі Савецкага Саюзу прысвечаныя ўраджэнцу вёскі Свісцёлкі Пустэльнікаву.