У матчы, які адбыўся на паркеце СДзЮШАР №2 "Экамол" сустракаўся з барысаўскай "Новай". Перамогу святкавалі нашы міні-футбалісты 8:3. Адразу 5 галоў на рахунку Канстанцінава, 2 мячы правёў Хоміч, а яшчэ два ў сваю браму "затаўклі" самі барысаўчане.
Пасля гэтай перамогі "Экамол" мае 26 пунктаў, каманда выйшла на чыстае 2-е месца ў групе "А" 1-й лігі чэмпіянату краіны.