Фінальны турнір 1-й лігі чэмпіянату Беларусі пачынаецца 21-22 сакавіка. Шэсць каманд павядуць барацьбу за месца ў вышэйшай лізе, яны пачынаюць з пунктамі, якія набралі раней у матчах паміж сабой. І ў гэтай барацьбе шанцы ў "Экамола", безумоўна, ёсць. Першую гульню каманда з Аршанскага раёна правядзе ў гасцях са "Жлобінам".
Табліца перад першым турам фінальнага турніру: 1.УУС-Дынама (Гародня) - 10. 2.Агракамбінат "Паўднёвы" (Гомельскі р-н) - 8. 3.Экамол (Аршанскі р-н) - 5. 4.Жлобін - 4. 5.Вадаканал (Гомель) - 4. 6.Гарняк (Салігорск) - 1.