Вандроўка шмат у чым нагадвае па фармаце экскурсію, але мае не толькі адукацыйныя, але і навуковыя мэты. Асноўны аб'ект інтарэсу - мясціны Караткевіча, адпаведна і назва вандроўкі "І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро". За час мерапрыемства ўдзельнікі наведаюць Смаляны, Барань і Оршу дзе агледзяць асноўныя помнікі архітэктуры.
Весці вандроўку будуць знакамітыя навукоўцы - бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая, а таксама літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі. Для тых, хто арганізавана выязжае з Мінску, прадугледжаны дабрачынны ўнёсак у 225 тысяч рублёў. У гэтую суму ўвойдуць транспартныя выдаткі, кошт наведвання музея Караткевіча і абед. Падрабязней пра вандроўку можна даведацца, а таксама запісацца на ўдзел праз тэлефон +375-29-1802838 Святлана.
Лятучы ўніверсітэт - некамерцыйная праграма арганізаваная шэрагам знакамітых нацукоўцаў, якая мае на мэце стварэнне паўнавартаснай навукова-адукацыйнай установы. Удзельнікі Лятучага ўніверсітэта займаюцца як правядзеннем алукацыйных мерапрыемстваў, так і гуманітарнымі даследваннямі.