00:00

-3

5 м/с

1000 гПа

03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

Орша, Культура

Вайцюшкевіч забаронены

27.11.2013 14:42

5076 праглядаў, 2 каментара

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча адменены, відавочна, з палітычных прычынаў

Выступ знакамітага спевака ўваходзіў у шэраг мерапрыемстваў прысвечаных дню народзінаў Уладзіміра Караткевіча і павінен быў адбыцца ў музеі пісьменніка сёння. Адпаведна і песні якія мусілі выконвацца на канцэрце планаваліся пераважна на тэксты Уладзіміра сямёнавіча.

Але ўчора стала вядома, што канцэрту не будзе. Паводле словаў аднаго з арганізатараў мерапрыемства, забарона канцэрту гэта ініцыятыва не нашых чыноўнікаў ад культуры, такі загад маглі спусціць толькі больш высокае кіраўніцтва. Тым больш што каля тыдня таму, таксама за дзень на планаванага чысла, такі ж канцэрт быў забаронены па загадзе з аблвыканкаму ў Полацку. Тады аднаго з арганізатараў полацкага канцэрту, нават, паабяццалі звольніць з пасады.

У Оршы сітуацыя адбылася падобная. Першапачаткова аніякіх праблемаў з выступам Вайцюшкевіча не было, але нечакана ўчора арганізатарам паведамілі пра немагчымасць правядзення мерапрыемства. Раней Зьміцер неаднаразова выступаў на розных пляцоўках нашага гораду.

Супрацоўнікі музея спадзяюцца, што ў будучым пасля некаторых працэдураў узгаднення канцэрт усё ж такі адбудзецца.

Замест канцэрту, для людзей якія прыйдуць, работнікі музею тэрмінова падрыхтавалі іншую праграму з чытаннем вершаў і праглядам кіно прысвечанага Караткевічу.

Нагадаем, што вясной 2011 года Зьміцер Вайцюшкевіч з шэрагам іншых папулярных беларускамоўных выканаўцаў патрапіў у так званы "чорны спіс". Музыкаў з гэтага спісу забаранялася трансляваць па тэлебачанні і радыё, а таксама чыніліся перашкоды для іх канцэртнай дзейнасці.

На відэа: адзін з кліпаў Зьміцера Вайцюшкевіча

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вайцюшкевіч забаронены

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча адменены, відавочна, з палітычных прычынаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение