Такі топ-10 стварыла інтэрнэт-выданне "Заўтра тваёй краіны" паводле дадзеных містэрства сельскай гаспадаркі. За 9 месяцаў гэтага году ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага, надоі з адной каровы зменьшыліся тут на 335 кілаграмаў. У працэнтным вымярэнні гэта памяншэнне на 8,7%. З такімі паказчыкамі сярод усіх 118 раёнаў краіны Талачынскі заняў 10 месца. Прапусціўшы наперад Мядзельскі раён з памяншэннем надояў на 8,9%.
Варта дадаць, што змяншэнне надояў адбылося амаль па ўсёй краіне. Толькі ў 20 са 118 раёнаў літраж малака з адной каровы не зменшыўся. Сярод іншых нашых суседзяў у Топ-10 патрапілі таксама Лёзненскі раён на 2 месца з памяньшэннем на 588 кілаграмаў з каровы (-14,2%) і Сенненскі на 5 месцы з памяншэннем у 379 кілаграмаў (-10,7%).
Шклоўскі раён не патрапіў у топ-10, бо ў працэнтным вымярэнні колькасць малака тут знізілася не моцна (павялічвалася пагалоўе), але страты з адной каровы тут склалі ажно 614 кілаграмаў.