Відэазапіс зроблены яшчэ ў 2013 годзе. Графіці размешчана на закінутым заводзе жалеза-бетонных вырабаў. Гэта яшчэ адна з работ знакамітага аршанскага майстра стрыт-арта Сашы HADE. Ягоныя працы вядомыя ўсёй рэспубліцы, у роднай Оршы іх таксама нямала.
У Заходняй Еўропе даўно практыкуецца прадастаўленне графітыстам закінутых сценак пад графіці, каб яны не псавалі малюнкамі дзеючыя будынкі. У некаторых гарадах Беларусі, напрыклад, у Баранавічах, якасныя графіці з'явіліся і на дзеючых будынках дзякуючы супрацоўніцтву мясцовых уладаў і ініцыятыўных мастакоў.