12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Забраць у праваслаўных?

01.12.2013 15:42

3722 прагляду, 9 каментароў

Краязнаўца Віктар Сцяпанаў прапануе абмеркаваць варыянт вяртання Базылянскага манастыра ў дзяржаўную маёмасць

На форуме сайта "Глобус Беларусі" ў тэме "хроніка аднаўлення беларускіх помнікаў" Віктар Сцяпанаў апублікаваў запіс дзе разважае на тэму сучаснага і будучыні помніка архітэктуры "былы базылянскі манастыр". У прыватнасці, Віктар - які быў адным з ініцыятараў некалькіх мерапрыемстваў у падтрымку рэстаўрацыі і збору сродкаў на яе - апелюе да ліста які нядаўна даслалі адказныя царкоўнікі каязнаўцам.

Прыводзім цытату: "Ігумення Анфіса і манахіня Данііла з талачынскага Свята-Покроўскага манастыра, за якім "замацаваны" аршанскі гістарычны помнік, пішуць, што за мінулыя 8 год тут прыбралі смецце, абгарадзілі будынак плотам, забілі дошкамі вокны і дзверы ( але, трэба зазначыць, не ўсе), частку будынка накрылі дахам (не больш за адну чацвёртую частку, у чым можа на ўласныя вочы пераканацца любы аршанец). Таксама пабудавалі побач драўляную царкву (якое гэта мае значэнне для захаванасці помніка архітэктуры, так і застаецца невядомым) і пасля абследвання замовілі праект рэстаўрацыі будынка. А пра тое, што праектная дакументацыя "у стане завяршэння", краязнаўца чуюць ужо на працягу года."

Пры гэтым, Сцяпанаў падкрэслівае "Далей у лісце – адно толькі рамантычна-ўзнёслыя "прызнанні ў любові".......Усе гэтыя прызнанні і абяцанні выглядаюць непераканаўча, калі згадаць, што помнік чарговы год запар сустрэў першыя снегапады без даху…" І далей, краязнаўца выказвае прапанову: "Прапаную ўсім неабыякавым да лёсу архітэктурна-гістарычнага помніка “Былы кляштар базылянаў” у Воршы абмяркаваць наступную прапанову: зважаючы на недбайнае стаўленне цяперашняга гаспадара, звярнуцца да дзяржавы з прапановаю павяртаць будынак у гарадскую ўласнасць, з тым, каб з прыцягненнем інвестараў стварыць у гэтым будынку мульціканфесійны гатэль для пілігрымаў. Усе накопленыя на дабрачынным рахунку грошы перадаць у распараджэнне гарадскіх уладаў з умоваю абавязковага мэтавага выкарыстання сродкаў. Падрыхтаваны «Праваслаўнай майстэрняй архітэктара Лук'янчыка М.І.» праэкт рэстаўрацыі, наколькі мне вядома, вялікай пераробкі ў такім выпадку не запатрабуе."

На думку аўтара вяртанне будынка з царкоўнай у гарадскую ўласнасць дае магчымасць стварыць грамадскі фонд дзеля збірання сродкаў, які зможа аб'яднаць людзей розных канфесіяў, што прынясе больш карысці "паколькі цяперашні ўладальнік дэманструе няздольнасць даць рады будынку."

Прапануем і нашым чытачам выказацца на азначаную тэму ў каментарах да гэтага артыкулу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Забраць у праваслаўных?

Краязнаўца Віктар Сцяпанаў прапануе абмеркаваць варыянт вяртання Базылянскага манастыра ў дзяржаўную маёмасць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение