Высветлілася, што 52-гадовы гаспадар аўтамабіля, жыхар Смаленскага раёна, сустракаўся з адным са злачынцаў напярэдадні. У кампаніі ён распавёў пра свой аўтамабіль "Фольксваген Тыгуан" і нават абмовіўся, што дакументы на аўто ляжаць у салоне. Але ўладальнік не падазраваў, што адзін з мужчынаў паквапіцца на чужое. Ён пакінуў машыну ў двары дома новых знаёмых і адправіўся адпачываць. А ўжо ранкам машыну скралі.
Высветлілася, што адзін са злачынцаў - 28-гадовы жыхар Смаленска, адзін з той кампаніі, якая чула пра вартасці іншамаркі. Збянтэжаны ўладальнік машыны звярнуўся ў паліцыю, былі разасланыя арыенціроўкі на аўто, і неўзабаве яго знайшлі ў Оршы.