Вучань малодшых класаў сярэдняй школы № 9 горада Оршы трапіў пад машыну. Трагедыя здарылася 17-га чэрвеня на нядаўна адрамантаваным мосце каля вуліцы Бабкова. Гэта і аказалася тое самае здарэнне, пра якое мы пісалі раней і з-за якога перакрылі рух аўтамабіляў на пэўны час.
Хлопчык выжыў, аднак пакуль знаходзіцца ў незайздросным стане. Медыкі спрабуюць уратаваць яму жыццё, пакуль хлопчык знаходзіцца ў стане комы. Паводле некаторай інфармацыі, у яго пералом пазванка і чэрапна-мазгавая траўма.