Фанаты збіраліся перад матчам на Гарадзішчы, ніякіх боек і агрэсіўных дзеянняў ніхто не ладзіў. Да дваіх аршанцаў падышлі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі іх з мэтай праверкі дакументаў. У аддзеле у фанатаў узялі адбіткі пальцаў і асабістыя дадзеныя. Пры маладых людзях была фанацкая майка і банэр.
Амапаўцы канфіскавалі майку і на шматкі разарвалі банэр, які прыхільнікі футбола выраблялі на ўласныя грошы (некалькі сотняў тысяч рублёў). Усё гэта адбылося без тлумачэння прычынаў. Ультрас ужо адпушчаныя на волю, банэр сапсаваны, майка не аддадзеная назад. Наш сайт працягвае сачыць за падзеямі.