09:00

+9

6 м/с

981 гПа

12:00

+10

7 м/с

984 гПа

15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

5 м/с

986 гПа

21:00

+8

1 м/с

987 гПа

Орша, Культура

Першая дабрачынная выстава адкрылася

10.07.2013 18:43

2554 прагляду, 0 каментароў

За першы дзень выставы на рэстаўрацыю былога базылянскага манастыра сабрана больш за 700.000.

Адна з частак выставачнай залі музея Караткевіча была пераабсталявана пад імправізаваную актавую залю. Колькасці сядзячых месцаў усім ахвотным папрысутнічаць не хапіла - шмат хто стаяў, а некаторыя і не змаглі ўвайсці.

Распачала адкрыццё з уступнага слова дырэктарка музея, яна каротка распавяла пра ідэю выставы - сабраць сродкі на рэстаўрацыю помніка архітэктуры і распавяла біяграфію мастака.

Наступным слова ўзяў сам Мікалай Мікалаевіч Купава. Каротка распавёўшы пра саму выставу і прадстаўленыя карціны ён заклікаў усіх людзей далучацца да справы адраджэння Базылянскага манастыра. Напрыканцы выступу Мікалай Мікалаевіч падарыў музейнаму комплексу Аршаншчыны сваю карціну "Вязынка", якая адправілася ў фонды комплексу.

Найбольш сваім выступам парадаваў дырэктар музейнага комплексу Аршаншчыны Уладзімір Васільевіч Кузубаў, акрамя асноўных прывітальных словаў і падарункаў, Уладзімір Васільевіч паведаміў, што спонсар, які пажадаў застацца невядомым, пагадзіўся выкупіць карціну "Вялікі гетман Канстанцін Астрожскі" і перадаць яе ў фонды музейнага комплексу.

Улічваючы кошт карціны, тую частку якую мастак перадасць на рэстаўрацыю і сродкі якія былі сабраныя ў скрыню для ахвараванняў, агульная колькасць сродкаў, якія сабраныя на рэстаўрацыю за першыя гадзіны работы выставы - больш за 700.000 рублёў.

Працаваць выстава будзе да 28 ліпеня.

На фота: адкрыццё выставы

На фота: выступае Мікола Таранда

На фота: Вольга Міхайлаўна Пашкевіч

На фота: Уладзімір Васільевіч Кузубаў

На фота: Мікола Купава прэзентуе карціну музейнаму комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны

На фота: Уладзімір Кузубаў прымае карціну ў падарунак

На фота: у выставачнай залі

На фота: карціна падораная Міколам Купавам музейнаму комплексу

На фота: карціна, якая набытая невядомым спонсарам для музейнага комплекса

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першая дабрачынная выстава адкрылася

За першы дзень выставы на рэстаўрацыю былога базылянскага манастыра сабрана больш за 700.000.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение