Восем матчаў 18-га туру 1-й лігі чэмпіянату Беларусі наведала 4 120 заўзятараў. Практычна чвэрць ад агульнай сумы - публіка на Гарадскім стадыёне Оршы падчас сустрэчы "Орша" - "Ліда" (2:2). На матч сабралася 1 200 аршанцаў.
І гэта пры тым, што ўваход на матчы клуба складае 10 000 рублёў, а ў многіх гарадах уваход бясплатны. Да таго ж, "Орша" займае толькі 14-е месца сярод 16 камандаў.