У перадапошні дзень лета "Оршу" чакае адзін з важнейшых матчаў. Ён пакажа, наколькі "сіня-белыя" заслугоўваюць і ў наступным сезоне выступаць у 1-й лізе. Каманда адправіцца ў госці да "Рэчыцы-2014", якая на дазены момант займае апошняе месца ў табліцы. Сёлета ў 2-ю лігу вылятае толькі адна каманда, і рэчычане пакуль - асноўныя прэтэндэнты на гэтую ролю.
15 траўня 2005 года "Орша" саступіла тады яшчэ рэчыцкаму "Ведрычу-97" з лікам 0:2. У тым сезоне "Орша" выляцела з 1-й лігі і наступная сустрэча супернікаў адбылася толькі праз 10 гадоў. На сваім полі ў сезоне-2015 аршанцы ўпэўнена перамаглі 3:0 (відэа галоў).
Матч адбудзецца ў Рэчыцы 30 жніўня і пачнецца а 17:00.