Матч 20-га туру чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе праходзіў на Гарадскім стадыёне Оршы. "Сіня-белыя" прымалі "Смаргонь", якой у першым коле саступілі з лікам 0:6. На гэты раз сустрэча прынесла нічыю. На 17-й хвіліне здарыўся момант, які павысіў шанцы "Оршы" на перамогу. Брамнік смаргонцаў Радзівон Жук згуляў рукамі за межамі сваёй штрафной і атрымаў чырвоную картку. "Ільняныя" скарысталіся гэтым. На 39-й хвіліне Антон Смірноў вывеў аршанцаў наперад. Аднак на 59-й хвіліне нападнік смаргонцаў Крот зраўняў лік. Гульня так і скончылася - 1:1.
Склад "Оршы" ў матчы: Гудзенка, Пагодзін, Шарыпа, Данілкоў (Соу Нуу, 87), Саколка (Малафееў, 64; Суздальцаў, 84), Ганіч (Данілковіч, 73), Разумаў, Знак, Смірноў (Піваровіч, 58), Казарын, Усачоў.
Лідзіраваць у чэмпіянаце працягвае "Іслач", аршанцы, як і раней, застаюцца на 14-й пазіцыі.