18:00

+14

4 м/с

990 гПа

21:00

+13

3 м/с

990 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

"Крумкачы" пра матч з "Оршай"

15.09.2015 17:34

2294 прагляду, 0 каментароў

Гульцы і трэнер "Крумкачоў" - пра матч з "Оршай".

"Крумкачы" выйгралі матч з лікам 2:1. Шэраг гульцоў менскай каманды, а таксама галоўны трэнер выказаліся адносна матчу.

Брамнік менчукоў Яўген Касцюкевіч:

Сёння была бітва мужчынскіх характараў, складаны матч. Прапушчаны гол? Я бачыў, што футбаліст "Оршы" будзе пракідваць мяч направа, і стараўся максімальна выціснуць яго ў кут. Але ён добра выканаў і патрапіў з вострага кута, малайчына. Я зрабіў у гэтым моманце усё, што мог. Пасля чаго мне аказвалі дапамогу? Ішоў навес, я згуляў кулаком. А гулец "Оршы", мабыць, хацеў забіць гол, а стукнуўся галавой мне ў скронь. І на нейкі кароткі прамежак часу я наогул не разумеў, дзе знаходжуся. Добра, што адпусціла гэтак жа, як і прыйшло.

Аўтар дублю ў браму "Оршы" Ўладзімір Карп:

Зноў спрацавала звязка з Шыкам (Шыкаўкам), спадзяюся, не ў апошні раз. Мы з Жэнем згульваемся, адчуваем адзін аднаго, будзем развівацца і далей. Супернік адгуляў даволі дысцыплінавана, асабліва ў першым тайме, складана было ўзламаць іх абарону. Пасля перапынку мы іх даціснулі, праўда, пасля другога голу селі. Было трохі трывожна ў канцы, але датрымаліся і перамаглі.

Абаронца "Крумкачоў" Павел Чыкіда:

Мы прытрымліваліся плану трэнера, шырока атакавалі флангамі. Вельмі шмат у выніку адбегалі, было шмат мітусні, як з нашага боку, так і з боку суперніка. Добра, што ўдалося выйграць. На маім флангу практычна не было атак, але даводзілася вяртацца назад увесь час, каб не злавіць контратаку. Адзін раз не разабраліся, не падказалі адзін аднаму, што забягае нападнік. Нягледзячы на прапушчаны гол, мы разумелі, што трэба абавязкова браць тры пункты, імкнуліся забіць. І гэта ўдалося.

Галоўны трэнер менскага клуба Алег Дулуб заявіў:

Я б не сказаў, што гульня была нервовая, хоць з боку, можа быць, здалося інакш. Канцоўку мы кантралявалі, закрылі сярэдзіну поля. "Орша" стварыла адзін момант і яго рэалізавала, амаль 100% рэалізацыя. Такое часам бывае. На перамогу мы найгралі, па суме валодання мячом, па колькасці галявых момантаў, падвяла трохі рэалізацыя, Кошаль мог рабіць лік 3:1, але не трапіў у вароты.

- Уладзімір Карп забівае другую гульню запар.

- У нас усё футбалісты прагрэсуюць, я б не стаў зараз нікога персанальна вылучаць, таму што таго ж Шыкаўку можна адзначыць, раз ён аддаў дзве галявыя. І Іванова, які ўсе гэтыя мячы падносіў, і абаронцаў, якія адбіралі мячы, і апорныя паўабаронцы, якія былі ў пазіцыі. Любы гол - гэта вынік калектыўных намаганняў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Крумкачы" пра матч з "Оршай"

Гульцы і трэнер "Крумкачоў" - пра матч з "Оршай".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение