Нагадаем, што стартавы для беларусак матч адборачнага раўнду на чэмпіянат Еўропы (U-19) скончыўся паразай ад каманды Даніі 1:2. Турнір праходзіць у Магілёве і Оршы, пры тым усе матчы беларускі праводзяць у Оршы. Трэнеры каманд Беларусі і Даніі пракаментавалі матч.
Старшы трэнер беларусак Ірына Булыгіна адзначыла:
З аднаго боку радасна, усё-ткі мы ніколі ў датчанак не выйгравалі і нават з такой розніцай не саступалі. З гэтым супернікам можна гуляць, але дзяўчыны хваляваліся, асабліва па першым тайме. Казакевіч, якая выйшла і забіла гол, запланавана выйшла на поле, бо Сяргейчык гуляе пасля хваробы. У пачатку сустрэчы крыху падвяла наша брамніца, прапусціўшы гол "за вушы". На першую пару пасля голу дзяўчаты нават баяліся аддаваць ёй мяч назад. Пасля гульні яна прызналася, што перахвалявалася.
Галоўны трэнер датчанам Сьёрэн Ранда-Болдт:
Я задаволены 3 баламі, якія набралі і ўдала праведзеным першым таймам. Але мы павінны былі забіваць 6 або 7 галоў. Я бачыў перад тым адну гульню беларусак супраць палячак, у матчы з намі я ўбачыў практычна тое ж самае. У беларусак добра паказала сябе гулец пад №2, яе раней я не бачыў, а вось у цэлым зборная Беларусі нічым мяне не здзівіла.
17 верасня зборная Беларусі на Гарадскім стадыёне Оршы правядзе сустрэчу супраць каманды Латвіі. Пачатак а 16:00.