Беларуска Аліна Талай паказала 7-мы час на заключным этапе "Брыльянтавай лігі", які прайшоў у сталіцы Бельгіі Брусэлі. Аршанка ў забегу паказала час 12,99 і стала 7-й. Раней на чэмпіянаце свету ў Пекіне Талай заваявала бронзавы медаль, выканаўшы галоўную задачу сезона-2015.
Перамогу на брусэльскім этапе атрымала Дон Харпер-Нэльсан са Злучаных Штатаў з часам 12,63, яна ж і выйграла "брыльянтавую гонку".