У заключным туры ў Оршы зборная Беларусі разграміла зборную Латвіі 7:0. Каманда Даніі перамагла зборную Румыніі з лікам 1:0. Такім чынам, датчанкі з трыма перамогамі ў трох матчах занялі першае месца ў групе. Другімі сталі беларускі, атрымаўшыя дзве перамогі. Адна перамога ў румынак і ўсе тры матчы прайграла зборная Латвіі.
Другое месца ў групе дазволіла зборнай Беларусі прабіцца ў элітны раўнд адбору на чэмпіянат Еўропы. Ужо адтуль наша каманда будзе змагацца за прамую пуцёўку на Еўра.