18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Орша, Спорт

Размова з Алегам Жалезнікавым

23.09.2015 21:14

3459 праглядаў, 2 каментара

Інтэрв'ю з вядомым у мінулым футбалістам "Оршы" Алегам Жалезнікавым.

Алег Жалезнікаў — адзін з найвядомейшых футбалістаў "Оршы". Фанаты клуба зрабілі інтэрв'ю з ім.

Пра жаданне гуляць за аршанскі "Легмаш":

У клуб мяне ўзяў Сяргей Шынкевіч, а потым яго замяніў Уладзімір Маргалкін. Пры ім я і дэбютаваў. Справа ішла такім чынам. Едзем на выезд у Менск да каманды “Змена”, тады яшчэ такая была, а мне 17 ці 18 гадоў. Гульнявой формы ў мяне не было, я ўзяў буцы, шчыткі і стаяў у раздзявальні за вешаком, на “расслабончыку”. І раптам пры абвяшчэнні складу на матч чую: “Жалезнікаў справа”. Тут у мяне ножкі і затрэсліся (смяецца). Раней і на лаўку запасных не заўсёды патрапляў, а тут адразу ў старце! Першую гульню згуляў не моцна і не слаба. А потым прыехалі дамоў, на “Лакаматыве” гуляем, трыбуны як пагналі наперад, ой-ё-ёй! Я першыя 20 хвілін не бачу ні супернікаў, ні мяча. Маргалкін замяняе мяне, але кажа “Усё нармальна!” Гэтыя словы былі важныя для мяне. У наступным матчы, думаў, буду сядзець у запасе, але ж не, зноў паставілі. Так плаўна і стаў футбалістам асновы. Адказнасць была вялікая. Ішлі ў лідэрах, задача была адна “толькі перамога!” А былі ў камандзе зоркі, той жа Валодзя Правалінскі на той момант ужо з’яўляўся лідэрам клуба. Ды і ў цэлым, на пачатку 90-х гэта была каманда аршанскай мары, прынамсі, з таго часу каманды мацнейшай за тую ў нас не было.

Пра падкупліванне арбітраў:

Мы доўга гулялі ў 1-й лізе. У тыя гады выйграць у “Оршы” ў гасцях было практычна немагчыма. Яно і цяпер ні для каго не сакрэт, што арбітрам у Беларусі даюць хабар за забеспячэнне “патрэбнага” выніку, а тады мы сутыкаліся з падобным ледзь не кожны месяц! Прыязджаем, напрыклад, у Гомель гуляць супраць ЗліНа, хлопцы прыходзяць да нас з вечару і даюць грошы. Мы адмаўляемся. Перад матчам яны яшчэ раз прапануюць нам, мы кажам “будзем гуляць!” — “Ах, будзеце гуляць? Ну, тады мы суддзям "зараджаем", глядзіце самі, усё!” Ці вось яшчэ. Адзін вядомы арбітр абслугоўвае наш матч з “Хімікам”. У Светлагорску тысяч 5 панабілася на трыбуны, усе крычаць. Я апякаў Краўчука, а той на апошняй хвіліне забівае гол рукой, і суддзя залічвае гэты мяч!

Пра трэнераў "Оршы" 90-х:

Шынкевіч быў “дыктатарам”. У плане дысцыпліны. Ён сам непітушчы, таму ён не разумеў тых, хто ўжывае алкаголь. Ён ставіў упор на “фізіку”, мы бегалі кросы па 10, па 15 кіламетраў. А Шынкевіч яшчэ і прыгаворваў: “у 1-й лізе без “фізікі” нікуды. Не возьмем суперніка тэхнікай, возьмем “фізухай”. Былі выпадкі, калі на зборах трэба было прабегчы крос, навічкоў часам ванітавала, але што ж рабіць. Справа не толькі ў падыходах Шынкевіча, але і ў метадах трэніровак. Пры такіх занятках, як у яго, ты проста не зможаш жлукціць алкаголь – у супрацьлеглым выпадку проста не прабяжыш, памрэш.

Барэйшу многія не разумелі, а мне ён падабаўся. Грошай не было, экіпіроўка нармальная не заўсёды выдавалася. Прыязджалі ў Бярозу, дзе адна вуліца на ўвесь горад, а там каманда ў свежай форме ад “Адыдаса”. І гэта ў той час! Тады яны яшчэ не былі пры менскім “Дынама”. А Барэйша ўсё адно знаходзіў, як парадаваць сваіх футбалістаў. Канец трэніроўкі, і тут Леанід Андрэевіч кажа: “Будзем біць па браме. Хто заб’е найлепшы гол, таму заўтра куплю цукерак!” Ты зрабіў цяжкую працу, а тут пачынаюцца штрафныя і азарт гуляе. Ужо нейкі пазітыў! Потым Вова Правалінскі такое практыкаваў. Казаў “дам 5 тысяч за найпрыгажэйшы штрафны”. Добрае заахвочванне, хоць і простае. З Маргалкіным мне было таксама проста мець стасункі, ён чалавек спакойны.

Пра сына Глеба:

Гуляе за дубль бабруйскай “Белшыны”. Я ў сваёй кар’еры стараўся аддаць перадачу партнёры нават з выгаднай пазіцыі, а вось сын сам нацэлены на браму суперніка. Хаця часта яго ставяць справа ў паўабарону. Трэніруецца, забівае, жадаю яму яшчэ мацнейшым стаць.

Поўнае інтэрв'ю чытайце тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Размова з Алегам Жалезнікавым

Інтэрв'ю з вядомым у мінулым футбалістам "Оршы" Алегам Жалезнікавым.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение