Аршанскія футбалісты адправяцца на матч 23-га туру 1-й лігі чэмпіянату Беларусі з менскай "Зоркай-БДУ". Апошнія сем матчаў з гэтым супернікам запомніліся аматарам футбола безкампраміснай барацьбой - у 4-х выпадках перамагала "Зорка", у 3-х матчах мацнейшай была "Орша". У першым коле адбылася сенсацыя - аршанцы нечакана разграмілі армейцаў з лікам 3:0, хаця на той момант "Зорка" ацэньвалася як адзін з найверагоднейшых прэтэндэнтаў на выхад у вышэйшую лігу.
Матч "Зорка-БДУ" - "Орша" адбудзецца 27-га верасня і пачнецца а 12:00.