У Оршы і Магілёве стартаваў адборачны турнір на чэмпіянат Еўропы па футболе. Зборная Беларусі U-17 у нашым горадзе разыйшлася мірам з чарнагорцамі. Аляксандр Ксенафонтаў лагічна вяршыў атакі беларусаў - 1:0, але затым поўная перавага беларусаў растварылася. Марк Усовіч быў выдалены за другую жоўтую картку і неўзабаве балканцы са штрафнога зраўнялі лік у матчы - 1:1.
У другім матчы групы зборная Расеі не пакінула шанцаў камандзе Кіпра - 6:0. Такім чынам, пасля 1-га туру Расея лідзіруе ў групе - 3 пункты, Беларусь і Чарнагорыя маюць па 1, зборная Кіпра замыкае табліцу з 0 пунктаў.