Матч 24-га туру чэмпіянату Беларусі сярод каманд 1-й лігі паміж "Оршай" і "Баранавічамі" адбудзецца не 4 кастрычніка, як было прапісана ў календары сезону раней, а 7-га чысла гэтага ж месяца. Прычынай пераносу гульні з нядзелі на сераду стаў адборачны турнір на юнацкі чэмпіянат Еўропы U-17, які праходзіць у Оршы.
Такім чынам, матч "Орша" - "Баранавічы" адбудзецца 7-га кастрычніка на Гарадскім стадыёне Оршы і стартуе а 15:00.