У Оршы і Магілёве адбыўся другі тур кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату Еўропы сярод юнацкіх каманд, дзе сабраныя футбалісты , не старэйшыя за 17 гадоў. Зборная Беларусі ў першым тайме паядынку з Кіпрам мела абсалютную перавагу, вяла 2:0. Аднак у другім тайме гульня заўважна выраўнялася, больш за тое - атакі кіпрыётаў былі дастаткова якаснымі. Літаральна за тры хвіліны кіпрыёты зраўнялі лік, а ў самым канцы матчу вырвалі перамогу. Беларусь саступае 2:3.
Тым часам зборная Расеі ўпэўнена перамагла каманду Чарнагорыі 2:0 і датэрмінова выйшла ў элітны раўнд кваліфікацыі. Расея мае 6 пунктаў, у Кіпра 3, у Беларусі і Чарнагорыі па 1.
Апошні матч зборная Беларусі правядзе ў Оршы на Гарадскім стадыёне 5-га кастрычніка. Пачатак гульні а 15:00.