З групы, якая разыгрывалася ў Оршы і Магілёве, у элітны, заключны раўнд кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы сярод футбалістаў, не старэйшых за 17 гадоў, выйшла каманда Расеі, калі дадатковыя паказчыкі дазволяць, пройдзе і зборная Чарнагорыі. У заключным туры ў Оршы Беларусь саступіла Расеі 0:2. Зборная Чарнагорыі перамагла каманду Кіпра 1:0.
Выніковая табліца: Расея - 9, Чарнагорыя - 4, Кіпр - 3, БЕЛАРУСЬ - 1.