Гульня 24-га туру 1-й лігі Беларусі адбудзецца 7-га кастрычніка а 15:00. Аршанцы сустрэнуць свайго прынцыповага суперніка - "Баранавічы". Летась каманды разам падняліся з 2-й лігі. У першым коле "Баранавічы" не пакінулі аршанцам шанцаў - 5:1.
А цяпер - экскурс у даўнюю, амаль 60-гадовую гісторыю супрацьстаяння двух клубаў. Першы матч супраць "чырвона-сініх" "Орша" правяла ў далёкім 1957 годзе. Тады гульня скончылася ўнічыю 1:1, а ў другім коле чэмпіянату БССР была перамога аршанскага ЗШМ (менавіта так называўся ў 57-м аршанскі клуб) 2:1.
Усяго ў чэмпіянаце БССР аршанцы выйгралі ў суперніка 8 матчаў з 20. У 10 гульнях была зафіксавана нічыя і толькі 2 разы перамаглі "Баранавічы". Вось усе вынікі супрацьстаянняў клубаў (першая лічба ў ліку - колькасць галоў "Оршы"): 1957 г. – 1:1 і 2:1, 1966 г. – 0:2 і 0:0, 1973 г. – 1:1 і 2:1, 1975 г. – 2:2 і 1:1, 1976 г. – 0:2 і 0:0, 1977 г. – 1:1 і 2:1, 1978 г. – 1:1 і 1:0, 1981 г. – 1:1 і 1:0, 1982 г. – 1:0 і 3:1, 1983 г. – 1:1 і 1:0.
А вось вынікі сустрэч "Оршы" і "Баранавічаў" у чэмпіянатах незалежнай Беларусі: 1993/94 – 0:2 і 3:1, 2005 г. (у першай лізе) – 1:6 і 1:3, 2012 г. – 0:0 і 1:0, 2013 г. – 0:1 і 1:2, 2014 г. - 2:1 і 1:1. 2015 г. - 1:5.
6 перамог заваявалі "Баранавічы", 2 нічыі і 3 перамогі "Оршы". Такім чынам, клубы правялі паміж сабой 31 матч. Баланс на карысьць "Оршы": +11=12-9. Праўда, па мячах "сіня-белыя" саступаюць 33:39.
Турнірная табліца перад матчам.
А вось афіша, зробленая фанатамі "Оршы" напярэдадні прынцыповага матчу.