Сустрэча першага кола прынесла поспех магілёўцам, якія гулялі пры агромністай падтрымцы сваіх фанатаў. "Орша" саступіла 0:2, галы за "Дняпро" забівалі Сазанкоў і Куган. Цяпер у Магілёве каманды сустрэнуцца 10-га кастрычніка а 15:00 на стадыёне "Спартак".
Варта адзначыць, што "Орша" можа істотна перашкодзіць "Дняпру" хутка вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Справа ў тым, што на дадзены момант магілёўскі клуб ідзе на 3-м радку ў табліцы, саступаючы 2 пункты "Гарадзеі" і 1 "Іслачы". А 3-е месца дазволіць гуляць толькі ў пераходных матчах з клубам Вышэйшай лігі.