Гасцявы матч склаўся для нашай каманды няпроста, але яна з годнасцю вытрымала мноства выпрабаванняў. Дняпроўцы былі фаварытамі паядынку, таму нядзіўна, што менавіта гаспадары поля валодалі мячом большую частку гульні. На 38-й Клешчанок адкрыў лік. Але аршанцы не скарыліся і ўжо на 43-й Віталь Ганіч зраўняў - 1:1. Шкада для аршанцаў, але за 15 хвілін да канца сустрэчы Бардукоў прынёс "Дняпру" перамогу 2:1.
Склад "Оршы" ў магілёўскім матчы: Гудзенка, Шарыпа, Бабічаў (Раманаў, 90), Данілкоў (капітан), Саколка, Піваровіч, Разумаў (Смірноў, 64), Знак (Кітаёў, 73), Суздальцаў (Данілковіч, 67), Казарын, Ганіч (Баравік, 80).