За 23 гады свайго існавання Пані Хіда стварыла толькі адну беларускамоўную кампазіцыю - "Хлопец пашаньку пахае" для зборкі "Песнярок". Але "Хлопец..." быў народным тэкстам.
Тэкст для новай беларускамоўнай кампазіцыі "Вецер" напісаны Барысам Штэрнам на расейскай мове і ўжо выконваўся на мове арыгінала. Пераклад на мову тытульнай нацыі зрабіў Віталь Рыжкоў. У інтэрв'ю сайту Тузін Гітоў гітарыст гурта Лёня Турок распавёў: "У далейшым думаем пісаць песьні адразу на дзьвюх мовах, калі будзе арганічна перакладацца. Можа справа дойдзе і да беларускамоўнага альбому. У краіне ўсё больш людзей размаўляе на роднай мове і гэта радуе. Але мы дзеці эпохі расейскамоўных. Спадзяемся, што хутка ёй прыйдзе канец".
Песня не проста напісана, але прэзентавана на Тузіне Гітоў і з заўтрашняга дня ўдзельнічае ў самым аўтарытэтным гіт-парадзе нашай краіне. Галасаваць за кампазіцыю можна будзе адзін раз за дзень з 13 снежня.
На дадзены момант праслухаць новую песню можна толькі тут.