Новая авіякамапнія Rada Airlines зарэгістравана ў Беларусі 8 красавіка 2015 года, сертыфікат атрымала 11 верасня, а першы рэйс правяла зусім нядаўна - 7 кастрычніка. Праўда акрамя Балбасаўскага аэрадрома, кампанія мае дамову пра базіроўку і з Гомельскім аэрадромам. Пакуль у штаце кампаніі толькі адзін самалёт - даволі рэдкі (іх толькі тры ва ўсім свеце) Ил-62. Самалёт 1985 года выпуска у 2007 быў перароблены з пасажырскага на грузавы, а цяпер узяты ў арэнды ў расійскай кампаніі, якая пасля адной з авіякатастрофаў страціла ліцэнзію.
Самалёт зручны для грузаперавозак тым што мае велізарныя грузавыя дзверы, але не надта выгодны, бо спажывае больш паліва чым падобныя машыны заходняй вытворчасці. Але пакуль у свеце нізкі кошт, то Іл-62 стаў зноў актуальным. І да пачатку наступнага года ў кампаніі не выключаюць набыцця яшчэ аднаго такога ж самалёта.
Праўда, у Балбасава гэтыя самалёты мы зможам бачыць рэдка - у аб'ёме грузаперавозак такімі машынамі беларускія грузы складаюць не значны працэнт.