Наш сайт паведамляў пра дарожна-транспартнае здарэнне, калі 18 кастрычніка ў 20:20 у раёне ільнокамбіната легкавы аўтамабіль "Фольксваген" заехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавы МАЗ, які ў той момант чысціў вуліцу.
ДАІ апублікавала падрабязнасці здарэння. Высветлілася, што яно скончылася трагедыяй. Аўтамабілем "Фольксваген" кіраваў 37-гадовы мужчына, які ў выніку сутыкнення загінуў.