З-за невысокіх вынікаў футбольнага клуба "Орша" аўдыторыя на хатніх матчах "сіня-белых" скарацілася. Але ўсё адно наведваемасць 14-га клуба 1-й лігі лепшая за сярэднюю па дывізіёне амаль у два разы.
Гульню 26-га туру "Орша" - "Гарадзея" (0:4) наведалі ўсяго 700 гледачоў, але больш было толькі на сустрэчы светлагорскага "Хіміка", які прымаў магілёўскае "Дняпро", там трыбуны сабралі 800 аматараў футбола. Сярэдні ж паказчык склаў усяго 349 чалавек. Сярэдняя наведваемасць сёлетняй 1-й лігі складае 543 чалавекі. У мінулым сезоне было крыху болей - 561 заўзятар.