Пра гэта галоўны трэнер рэчычанаў распавёў афіцыйнай групе свайго клуба ЎКантакце пасля нечаканай гасцявой нічыі 0:0 з "Баранавічамі":
Адступаць нам было ўжо няма куды. Рыхтаваліся да гульні з усёй сур'ёзнасцю. Балы сёння нам трэба было браць у любым выпадку. Тое, што мы не маем права на памылку, пераважае над гульцамі. Пасля размовы ў перапынку на другі тайм выйшла ўжо зусім іншая каманда, разняволеная. Сталі больш момантаў ствараць. Ганаруся сваімі хлопцамі, якія змагаліся ў меншасці да апошняга. Маглі б і выйграць, забі Паша Дзімітраў гол на апошніх хвілінах. З пачатку другога кола мы паказваем вельмі добрую, дыхтоўную гульню. Але для таго каб выйграваць, патрэбныя вопыт і майстэрства. Усё прыходзіць з часам. У маіх футбалістаў яшчэ ўсё наперадзе. Што тычыцца судзейства - без каментароў, усе ўсё бачылі. Да наступнай сустрэчы ў нас застаецца ў шыхце толькі 13 гульцоў. Вось і арыентаванне на рэчыцкіх працуючых. З усіх якія працуюць засталіся толькі двое з магіканаў - Дзімітраў і Кударэнка. Гэта тыя, хто сапраўды хоча гуляць і гуляюць нягледзячы ні на што. Астатнія... Трэба да канца быць мужыкамі. Застаецца спадзявацца, што супернікі "Кобрына" ў застаўшыхся турах будуць гуляць у сумленны футбол. Баюся за сумленнасць матчу "Кобрын" - "Орша": вельмі шмат ходзіць чутак наконт гэтай гульні.