У Оршы скончыўся міжнародны турнір "Залатая шайба", які праходзіў у рамках Спартакіяды. У ім узялі ўдзел 12 юнацкіх каманд, складзеных з хакеістаў 14-15 гадоў. Частка прадстаўляла Беларусь, частка Расею.
Пераможцамі турніру сталі хакеісты з Архангельскай вобласці Расеі пад кіраўніцтвам трэнера Ігара Канаплёва. На шляху да фіналу архангельцы прапусцілі толькі адну шайбу - ад Валагодскай вобласці, калі перамаглі 2:1. Астатнія супернікі перамагаліся без прапушчаных шайбаў, некаторыя зыходы матчаў можна назваць і непрыстойнымі. Так, калі Ленінградскую вобласць Архангельска перамагла з лікам 2:0, дык з беларускімі супернікамі праблемаў будучыя пераможцы не адчулі — 21:0 над Менскай вобласцю, 13:0 над Магілёўскай, 12:0 над Менскам.
А вось фінальны матч з Віцебскай вобласцю Беларусі для Архангельскай вобласці быў ужо не такім простым, пад канец гульні, маючы перавагу, каманда расслабілася і прапусціла некалькі галоў запар. Але ў выніку перамагла 6:5.
У матчы за бронзавыя ўзнагароды выйграла каманда "Лачын" з сяла Актаныш Рэспублікі Татарстан, яна ўзяла верх над "Форвардам" з Ладзейнага поля Ленінградскай вобласці 7:1.
Фота пераможцаў ад СБ.