Як паказваюць папярэднія вынікі апытання на нашым сайце, большасць аршанцаў маюць намер святочна сустрэць Год Каня і сустрэць з навагодняй елкай. Па-першае, гэтаму дапамогуць гарадскія камунальныя службы. Іх сіламі ўжо ўстаноўлены тры вялікія елкі ў горадзе - на плошчы езуіцкага калегіума, у 1-м мікрараёне каля крамы "Алмі" і на новым месцы па вул. Салянікава. Цяпер "Гарсвятло" вядзе работы па ўпрыгожванню лясных прыгажунь святочнай ілюмінацыяй.
Па-другое, Аршанскае лясніцтва прапануе на продаж жыхарам горада хваёвых смалістых прыгажунь. Як запэўнілі нас, у гэтым годзе нарыхтаваць елак запланавана больш, чым у мінулым, таму хапіць павінна ўсім. Продаж пачнецца з 20 снежня на тэрыторыі лясгаса ў канцы вул. Магілёўскай. Цэны на елкі будуць наступнымі: вышынёй да 1м. - 45 тыс. рублёў, ад 1 да 2 метраў - 60 тысяч рублёў, ад 2 да 3 метраў - 85 тысяч.