У 29-м, перадапошнім туры 1-й лігі "Орша" сустрэнецца з "Іслаччу", якая ўжо забяспечыла сабе месца ў Вышэйшай лізе. У першым коле аршанцы прайгралі супернікам з Менскай вобласці на сваім полі 0:4. Да таго моманту супернікі сустракаліся яшчэ два разы, у 2-й лізе, і абодва матчы прыносілі аршанцам няўдачы - 0:2 і 1:3.
Гульня "Іслач" - "Орша" адбудзецца 8-га лістапада ў Менску на стадыёне КФП "Мінск" па праспекце Пераможцаў, 22.