Як і ў мінулым сезоне, "Узлёт" выступае ў дывізіёне Б мужчынскага чэмпіянату Беларусі. 7 і 8 лістапада "Узлёт" у спорткомплексе па вуліцы Якубоўскага прымаў гарадзенскі АСДзЮШАР-"Камунальнік" і двойчы перамог з лікам 3:0.
На матчах быў аншлаг, па традыцыі валейбольны клуб даволі папулярны сярод аршанцаў, таму яны запоўнілі балкон цалкам. У першых двух сэтах першай гульні "Узлёт" упэўнена ад пачатку кантраляваў ход падзей і спакойна перамог 25:14 і 25:21. У трэцяй партыі ў аршанцаў пайшлі памылкі на прыёме і пры падачах, аднак перамагчы ўдалося і тут - 25:23. Матч выйграны.
У другой сустрэчы папацець аршанцам давялося паболей. У першай партыі атрымалася выйграць 25:21, а вось другі сэт адпачатна даваўся з цяжкасцю. Толькі вышэйшы клас пры завяршэнні атак дазволіў "Узлёту" ўзяць верх 25:23. У трэцім сэце ўсё вырашыў паспяховы блок аршанцаў - 25:16. У выніку і тут 3:0. "Узлёт" на 1-м месцы пасля першага туру.
Узлёт (Орша) - АСДзЮШАР-Камунальнік (Гародня) 3:0 (25:14; 25:21; 25:23) 3:0 (25:21; 25:23; 25:16)