Сёлета ў Віцебскую абласную непрафесійную баскетбольную лігу не заявіліся каманды з суседняй Расеі, цяпер ліга будзе выключна беларускай. І ўпершыню ў рэгулярным чэмпіянаце возьмуць удзел адразу тры калектывы з Оршы - "Сяргееў В", "Сонейка" і СДзЮШАР-2.
У 1-м туры, які адбыўся напярэдадні, усе аршанскія каманды гулялі супраць супернікаў з Віцебска. "Сяргееў В" з лікам 89:67 перамог "Фантастыку", "Сонейка" не справілася з "Фондам", дзейныя чэмпіёны лігі перагулялі іх з лікам 79:41. СДзЮШАР-2 была разгромлена адным з вядучых клубаў лігі апошніх гадоў БЛ Груп 49:116.