Наша каманда будзе сустракацца з "Бярозай-2010". Бярозаўцы ўжо некалькі год з'яўляюцца даччыным клубам менскага "Дынама", футбалісты "Бярозы" — рэзерв срэбных прызёраў чэмпіянату краіны.
"Орша" і "Бяроза" нямала сустракаліся паміж сабой, але большасць гэтых сустрэч прыпалі на выступ абедзвюх каманд у 1-й лізе канца 90-х - пачатку 00-х. Потым "Бяроза" пераважна трымалася ў 1-й лізе, а вось "Орша" надоўга выпала ў 2-ю лігу. У 2011 годзе бярозаўцы вылецелі ў 2-ю лігу і двойчы сустрэліся з аршанцамі. Тады "ільняныя" прайгралі "Бярозе" дома 0:1 і 1:2 у гасцях. Потым супернікі сустрэліся ў першым коле сезону-2015, "Бяроза" і на гэты раз перамагла 2:0.
Гульня "Орша" - "Бяроза" адбудзецца 15-га лістапада на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 14:00.