У суперніках "Оршы" была "Бяроза", аснову якой складаюць гульцы з сістэмы сталічнага "Дынама". "Орша" прайграла на сваім полі камандзе, якая ў выніку стала толькі 13-й, з прыніжальным лікам 1:8. Прычым адзіны гол абаронца аршанцаў Ілля Шарыпа правёў пры ліку 0:5.
Ніжэй за "Оршу" ў чэмпіянаце фінішавалі толькі "Кобрын" і "Рэчыца". "Рэчыца" вылятае ў 2-ю лігу, адтуль падымаюцца "Прамень" і "Тарпеда" з Менска, а таксама "Узда". У вышэйшую лігу з 1-й выходзяць "Іслач" (Менскі раён), "Гарадзея" і "Крумкачы" (Менск). З вышэйшай лігі вылятае "Гомель".