Адбыліся гульні 2-га туру Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. У аршанскім дэрбі "Сяргееў В" перамог "Сонейка", што, зрэшты, было прадказальна. Выніковая перавага "сяргееўцаў" склала можа і не самыя вялікія 20 ачкоў, аднак больш вопытная каманда ўпэўнена кантралявала ўсю гульню і заканамерна дамаглася перамогі. Аршанскія выхаванцы СДзЮШАР №2 з розніцай у 56 ачкоў саступілі магілёскаму клубу "M-City".
Сяргееў В - Сонейка 91:71 (20-16, 23-19, 25-19, 23-17)
СДзЮШАР №2 - M-City 44:100 (9-23, 6-23, 15-25, 14-29)