Сезон-2015 ФК "Орша" скончыў на 14-м месцы ў 1-й лізе. Ніжэй фінішавалі "Кобрын", які таксама застаўся ў дывізіёне 2 на наступны год, і "Рэчыца", якая адправілася ў 3-ці дывізіён (2 ліга). Пры гэтым за сезон рэчычане пацярпелі 7 буйных паразаў, а "Орша" і "Кобрын" па 9 (!) Калі да аршанскіх бедаў у чэмпіянаце дадаць яшчэ і два разгромы ад жодзінскіх аўтазаводцаў у Кубку Беларусі (0:5 і 1:11), атрымліваецца, што часцей за "Оршу" з буйным лікам ніхто ў сезоне не саступаў - 11 разоў. У "Кобрына" - 10. Дарэчы, параза 1:11 ад жодзінскага "Тарпеда" стала самай буйной за ўсю гісторыю "Оршы".
За ўвесь сезон з улікам Кубка Беларусі (перамога 6:1 над віцебскім "Газавіком") "Орша" перамагла толькі 4 разы. Яшчэ 8 гульняў скончыліся ўнічыю.