Адбыліся матчы 3-га туру чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Два матчы туру прайшлі ў Оршы. СДзЮШАР № 2 прайграў "Хардбойз" 69:94 (10-12, 17-30, 20-23, 22-29). "Сяргееў В" здабыў перамогу над "Скарпіёнам" 104:65 (28-11, 31-13, 19-24, 26-17), прычым увесь матч пераконліва валодаў сітуацыяй на пляцоўцы.
"Сонейка" дома саступіла "Фантастыцы" 54:64 (7-19, 10-17, 18-13, 19-15). Калі б каманда больш удала стартавала ў матчы, былі б шанцы выйграць. У другой палове матчу "сонечныя" паднялі тэмп гульні і сталі часцей радаваць выніковымі дзеяннямі на паркеце. Але ўсё ж параза.
"Сяргееў В" адзінаасобна ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля 3 матчаў ён мае 6 пунктаў. СДзЮШАР № 2 мае 4 пункты па 4 гульнях, у "Сонейка" 3 пункты пасля 3 матчаў і 14-я пазіцыя ў табліцы. Праўда, 8-я каманда таксама мае столькі ж пунктаў.