У Жлобіне аршанцаў чакаў нярадасны прыём. Мясцовы ЦАР (цэнтр алімпійскага рэзерву) двойчы перагуляў нашу каманду з аднолькавым лікам 3:1. У першы дзень пасля прайгранай ушчэнт першай партыі аршанцы досыць упэўнена ўзялі другую, але ў дзвюх наступных зноў яўна прайгралі суперніку (25:14, 18:25, 25:14, 25:19). Другі матч пачаўся пазітывам, аршанцы выйгралі стартавы сэт 25:20. Наступны сэт праходзіў ва ўпартай барацьбе, яго ўзялі гаспадары. У іншых партыях "Узлёт" хоць і змагаўся, але яго намаганняў было недастаткова, жлобінскі ЦАР зноў выйграў 3:1(20:25; 25:20; 25:21; 25:20).
Здымкі з суполкі ЦАР Укантакце.