25 лістапада 2015 года ў 20-45 кіроўца аўтамабіля «VOLVO FM» з паўпрычэпам на 13 км аўтадарогі Талачын - Крупкі, рухаючыся ў напрамку г. Орша, пры сустрэчным раз'ездзе з вялікагрузным аўтамабілем, які рухаўся ў спадарожным напрамку па праезнай частцы дарогі здзейсніў наезд на 76 -гадовага пешахода, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Пажылы мужчына не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, хоць днём раней быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за гэтае парушэнне ПДР. Але, падобна, гэты штраф яго нічому не навучыў.
Паводле зводкі ДАІ