Сетка крамаў Mart Inn прыйшла ў Оршу пазней за астатнія міжнародныя гандлёвыя сеткі. Але чарговы раз краму могуць зачыніць (раней сетка ўжо была пад пагрозай закрыцця з-за парушэнняў аўтарскага права). На гэты раз прэтэнзіі выставіла міністэрства гандлю, якое звяртае ўвагу на шэраг парушэнняў: сістэмныя парушэнні парадку разліка з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў ды іншых тавараў (маецца на ўвазе затрымка разлікаў і, як вынік, накапіўшаяся запазычанасць перад пастаўшчыкамі), рэалізацыя пратэрмінаванай прадукцыі, парушэнні асартыменту. Папярэджанне пра магчымае закрыццё 30 крамаў (у тым ліку і аршанскай) было выпісана міністэрствам учора - 2 снежня. Паводле папярэджання крамы могуць быць зачынены на тэрмін у 90 дзён з 16 снежня.
Але афіцыйныя прадстаўнікі ганджлёвай сетцы сёння паведамілі, што ўсе парушэнні будуць выпраўлены своечасова да 16 снежня і таму спадзяюцца на міласць міністэрства і парцяг працы сеткі падд час навагодніх святаў. Чыя пазіцыя ў выніку пераможа - міністэрства ці ўладальнікаў сеткі - пакажа час.